🍕 АІ ў беларускіх медыя, фестываль PLURAL+, гранты на праекты
Вітаем, калегі і каляжанкі!
«Хто можа, той зарабляе на клікбейце, манетызацыі і рэкламе. А для ўсіх астатніх існуюць толькі два механізмы. Адзін — грамадскія грошы праз падаткі. Другі — …» Чытайце нашу рассылку да корачкі! 🍕
Падтрымаць нас па-ранейшаму можна ТУТ.
«Гэта не крызіс, гэта выміранне». Еўропа шукае новую стратэгію падтрымкі медыяў у выгнанні
Ці здольныя незалежныя медыі ў выгнанні выжыць ва ўмовах фінансавага крызісу? Як працаваць на Беларусь і адначасова стаць часткай медыярынку Еўразвяза? Гэтыя «балячкі» абмяркоўваліся на форуме «Бяспека ва ўмовах небяспекі: як дзейнічаць журналістам і СМІ».
ШІ ў медыя і не толькі: ад журналісцкіх інструментаў да агенцкіх сістэм
У гутарцы з Андрусём Храпавіцкім, экспертам у галіне штучнага інтэлекту і вялікіх дадзеных кампаніі Results-CX, мы разгледзелі, як гэтыя тэхналогіі змяняюць журналістыку, якія функцыі ШІ выконвае сёння і ці можа калі-небудзь замяніць чалавека ў творчых прафесіях.
Ці здольны штучны інтэлект падмяць пад сябе журналістыку?
Пагрозы і магчымасці, якія нясе штучны інтэлект, на міжнароднай канферэнцыі ў Бруселі абмяркоўвалі палітыкі, прадстаўнікі міжнародных арганізацый і журналісты. Беларускую асацыяцыю журналістаў на форуме прадстаўляў юрыст Прававога цэнтра арганізацыі Яўген Пыльчанка.
«Я сказаў на відэа, што мяне не катуюць — на той момант гэта было праўдай. А праз дзве гадзіны мяне збілі». Максім Буткевіч два гады правёў у расійскім палоне — вось што ён перажыў
Максім Буткевіч — украінскі журналіст і праваабаронца, які дапамагаў і рэпрэсаваным беларусам ва Украіне. З пачаткам поўнамаштабнай вайны ва Украіне ён адправіўся на фронт. У чэрвені 2022-га Максім трапіў у расійскі палон у Луганскай вобласці.
🔥 Прыём матэрыялаў на конкурс «Вольнае слова» (да 31 траўня)
Сустрэча па абмеркаванню выкарыстання штучнага інтэлекту ў рабоце рэдакцыі (дэдлайн — да 16 траўня)
«Перакладзі на донарскі»: практыкум па напісанні медыязаявак (2 і 4 чэрвеня)
Конкурс расследавальніцкіх відэа- і аўдыёпраектаў DIG Awards
Конкурс для жанчын у фота і відэа — Women by Women 2025 (да 1 чэрвеня)
«Крамбамбуля» запрашае на канцэрт у Вільні і робіць зніжку для сябраў БАЖ
Остаться в профессии. Вся помощь белорусским журналистам и медиа