🌿 Праграма падтрымкі журналістаў «Галасы ў выгнанні», Journalism Bootcamp, некалькі вакансій і тэкстаў
Вітаем, калегі і каляжанкі!
🍋 Звярніце ўвагу, што наша рассылка можа трапіць у «Спам». Націсніце «Не спам», каб не губляць важнае!
Нагадаем, што наша рассылка рассылаецца не сябрам нейкіх арганізацый ці фармаванняў, а людзям, якія цікавяцца медыя. Значна больш — на нашым сайце baj.media і ў Тэлеграме.
Бабруйскі журналіст Дзяніс Носаў выйшаў на волю пасля «сутак»
Першую суму для дапамогі цяжкахвораму журналісту Вадзіму Доўнару сабралі
«У 2020‑м у нас была надзея». Фатограф Дзмітрый Брушко – пра выставу ў Варшаве і свайго легендарнага бацьку
«Белсат» паразмаўляў з Дзмітрыем Брушко, аўтарам праекту «Revision 30» – пра выставу, пра ягонага легендарнага бацьку і пра тое, ці змянілася Беларусь і беларусы цягам трыццаці гадоў.
Гарэцкі: «Беларускія незалежныя медыя тэхналагічна апярэджваюць медыярынкі бліжэйшых краінаў»
Reform.news паразмаўляў з намеснікам старшыні БАЖ пра тое, як, нягледзячы на рэпрэсіі і скарачэнне фінансавання, у беларускіх медыя атрымліваецца быць у тэхналагічным авангардзе і захоўваць давер беларускай аўдыторыі.
«У беларусаў тут няма столькі болю». Што ўбачыў Маляваныч у ЗША?
Аляксандр Ждановіч, акцёр тэатра, кіно і тэлебачання, вядомы беларусам як Маляваныч, вядоўца «Калыханкі», больш за месяц правёў у ЗША, дзе сустракаўся з мясцовай беларускай дыяспарай, паказваў сваю «Батлейку» ды адкрываў для сябе Амерыку. Пра сваё падарожжа спадар Аляксандр распавёў беларусам Батумі, для якіх таксама зладзіў прэзентацыю сваёй першай дзіцячай кніжкі «Кропля ў космасе».
Акаўнты беларускіх медыя ў TikTok: што паглядзець?
Студэнт ЕГУ спецыяльна для БАЖ паглядзеў на акаўнты беларускіх медыя ў гэтай сацсетцы і распавядае, што за медыя размяшчаюць там.
Journalism Bootcamp у Празе адкрыты і для беларусаў_к (заўтра дэдлайн)
Праграма падтрымкі журналістаў у выгнанні «Галасы ў выгнанні» (да 28 красавіка)
Стипендии на создание журналистского контента для белорусских медийщиков (до конца 2024 года)
«30 да 30» — прэмія International News Media Association для маладых журналсітаў (да 28 чэрвеня)
Marion Gräfin Dönhoff Fellowship — стажыроўка ў Германіі (да 30 красавіка)