🎄Што зрабіў БАЖ за год, лічбы года, вэбінар "Штучны інтэлект для СМІ"
Вітаем, калегі і каляжанкі!
Зусім мала часу засталося да Новага года, таму ў гэтай рассылцы прапануем узгадаць лепшае з нашай працы сёлета.
А таксама згадаць тых калег, якія вымушана далёка.
Дзякуй, што былі з намі ўвесь гэты год. Цеплыні і пераменаў да лепшага!
БАЖ падводзіць вынікі працы і жыцця ў 2024‑м
Напрыканцы года кіраўніцтва Беларускай арганізацыі журналістаў традыцыйна расказвае пра зробленае за год. А таксама акрэслівае праекты і ідэі на бліжэйшае будучае. 2025 год для аб’яднання асаблівы: БАЖ адзначыць сваё 30-годдзе.
Як медыям асвятляць самагубствы, а пра што лепш памаўчаць? Парады псіхолага
У цяперашнім імклівым і нестабільным свеце многія страцілі апору пад нагамі, таму ў інфапрасторы, на жаль, нярэдкія навіны пра самагубствы. Але ці варта журналістам даводзіць да чытачоў падрабязнасці трагедыяў, у тым ліку апісваць спосаб, якім чалавек звёў рахункі з жыццём? Як мусіць асвятляць гісторыі людзей ва ўразлівым становішчы, каб нікому не нашкодзіць? БАЖ пагутарыў пра гэта з гештальт-тэрапеўткай Марынай Качановіч.
Гайд ад БАЖ для НДА! Як наладзіць эфектыўную камунікацыю з медыя
Гайд будзе карысны ўсім актывістам і актывісткам, прадстаўнікам і прадстаўніцам грамадскіх арганізацый і ініцыятываў. Гайд падрыхтаваны па выніках адукацыйнага курса «Эфектыўныя камунікацыі для НДА і медыяў».
Як бабруйскія журналісты навучылі штучны інтэлект маляваць баброў і пісаць музыку
Беларускія медыі пачалі больш актыўна карыстацца штучным інтэлектам. Гэта можна заўважыць на прыкладзе бабруйскага сайта 1387.io.
Наша экспертка — Яніна Мельнікава, медыяменеджэрка, рэдактарка і журналістка. Апошнія 8 гадоў узначальвае нішавае медыя, якое стварылі экалагічныя НДА Беларусі — «Зялёны партал». Яна падзеліцца досведам сваёй рэдакцыі па выкарыстанні ў рабоце інструментаў штучнага інтэлекту.
Стыпендыі на ўдзел у магістарскай праграме па журналістыцы (да 10 студзеня)
Міжнародная прэмія Global Shining Light Award для журналістаў-расследавальнікаў (да 28 лютага)
Медыяпраграма Balkan Watchers для стваральнікаў дакументальнага кіно і падкастаў (да 5 студзеня)
Конкурс для фатографаў FUTURES Baltic Talents 2025 (да 5 студзеня)
Беларускія арганізацыі ў Польшчы могуць атрымаць фінансаванне сваіх праектаў (да 17 студзеня)
Остаться в профессии. Вся помощь белорусским журналистам и медиа