☘ Алег Агееў, ChatGPT і гумар, як трыпутнік. Пачынаем падводзіць вынікі года: Беларусь на трэцім месцы ў свеце!
Вітаем, калегі і каляжанкі!
Як памятаеце, рассылка дасылаецца НЕ сябрам якіх-кольвек арганізацый ці фармаванняў, а людзям, якія проста цікавяцца журналістыкай і медыя.
Значна больш — на нашым сайце baj.media і ў тэлеграм-канале.
Аксана Колб сышла з пасады галоўнага рэдактара “Новага Часу”
Памёр Вадзім Александровіч, былы журналіст газеты «Белорусы и рынок»
У Дзень правоў чалавека беларуская праваабарончая супольнасць традыцыйна ўручае прэмію за дасягненні ў гэтай галіне. Сёлета да трох класічных намінацый дадалася новая — «Праваабарончая салідарнасць». Дык хто тыя чатыры пераможцы, якіх сёння ўшаноўвалі ў Вільні? БАЖ распавядае пра лаўрэатаў.
Падчас форуму свабоднай журналістыкі ў Вільні асабістым досведам падзялілася праграмная дырэктарка Malanka Media Кацярына Пытлева: «Я хварэла на рак і не магла дазволіць сабе бальнічны». Паводле яе, часам незалежныя журналісты ў выгнанні сутыкаюцца з ціскам з боку рэдакцый, знаходзяцца ва ўразлівым стане і працуюць у жорсткіх умовах.
Юмор считают лакмусовой бумажкой общества. Чем оно здоровее, тем спокойнее реагирует на шутки и иронию, направленные на внутренние проблемы. Белорусам, три года пребывающим в затяжном, беспросветном политическом и экономическом кризисе, сатира помогает выстоять и уцелеть. А вот диктатура боится смеха как огня. «Не Славой Комиссаренко единым», — подумал БАЖ и сделал обзор самых улетных юмористических проектов, высмеивающих сегодняшнюю страшную реальность.
Марафон салідарнасці, ініцыяваны БАЖ у траўні 2023 года, дабраўся да Паўночнай Амерыкі. Каля мэрыі Таронта акцыю правялі прадстаўнікі глабальнай сеткі па абароне і прасоўванні свабоды выказвання меркаванняў IFEX. Яны выйшлі з партрэтамі зняволеных беларускіх журналістаў. Па-ранейшаму насуперак цэнзарам і дыктытырам па ўсім свеце трымаюцца праўды!
У Вільні на прапанову Саюза журналістаў Літвы адбылася дыскусія паміж журналісцкімі коламі Літвы і Беларусі. На сустрэчы медыйшчыкі абмяняліся думкамі пра погляды на гісторыю ВКЛ, пра праблему «ліцвінізму», якая пачала ўздымацца ў літоўскім асяродку апошнім часам.
Лаборатория экономической журналистики от BEROC (дедлайн — 27 декабря)!
Конкурс проектов на академические групповые гранты в Европе (дедлайн — 22 января)
Тэлеканал «Белсат» шукае беларускамоўнага журналіста (дэдлайн — 17 снежня)