🔇 Як падрыхтавацца да адключэння інтэрнэту ў дні «выбараў», вэбінар «Крызісная камунікацыя: вырашэнне канфліктаў у рэдакцыі»
Вітаем, калегі і каляжанкі!
Сёння мы пагаворым пра тое, як падрыхтавацца да адключэння інтэрнэту ў дні спецыяльнай выбарчай аперацыі (і падрыхтаваць да гэтага сваіх родных у Беларусі), а таксама пра выкарыстанне ў медыя злітых у сеціва перапісак.
Фотаздымкі віцебскіх журналістаў з’явіліся на міліцэйскіх стэндах
Блогер Vadimati просіць дапамогі для аднаўлення пасля турмы і хвароб
Потым можа быць позна. Як падрыхтавацца да магчымага адключэння інтэрнэту падчас «выбараў»?
Трэба ўсталяваць некалькі простых інструментаў, якія дапамогуць абыходзіць блакіроўку і заставацца на сувязі з роднымі ў крытычныя дні.
Агееў: Узлом акаўнта – злачынства. А распаўсюд інфармацыі з адкрытых крыніц злачынствам не з’яўляецца
На мінулым тыдні беларускія медыі апублікавалі вытрымкі з прыватнай перапіскі Вадзіма Кабанчука, былога намесніка камандзіра Палка Каліноўскага, а цяпер прадстаўніка па нацыянальнай абароне ў Аб’яднаным пераходным кабінеце (АПК). Як выглядае «кейс Кабанчука» з прававога пункту гледжання? Пагаварылі з Алегам Агеевым.
Лемантар штодзённых тэрмінаў: Як блогер Васіль Ядчанка беларусізуе прафесіі
Васіль Ядчанка распачаў спецпраект «Мова ў працы»: гэта кароткія відэаролікі, у якіх папулярызуецца прафесійная лексіка рабочых прафесій. Дзе аўтар бярэ прафесійную лексіку і як падпісчыкі рэагуюць на аўтарскую беларусізацыю? БАЖ пагутарыў з блогерам.
«Фото поляков не ретуширую и оставляю следы возраста». Белоруска переехала в Польшу и сделала своё хобби — фотографию — источником дохода
Алёна (имя изменено) проводит фотосессии в Польше. До эмиграции фотография была её хобби, приносящим некоторый доход, а оказавшись в новой стране, девушка решила зарабатывать этим на жизнь.
Запрашаем на вэбінар «Крызісная камунікацыя: алгарытмы вырашэння канфліктаў у рэдакцыі» менеджараў, рэдактараў, журналістаў ды іншых прадстаўнікоў медыяў, якім ужо доўгі час даводзіцца працаваць у крытычных умовах.
Прэмія ЮНЕСКА за ўклад у справу свабоды прэсы (да 15 лютага)
Dok.incubator запрашае стваральнікаў дакументальных фільмаў (да 27 студзеня)
Міжнародная прэмія Global Shining Light Award для журналістаў-расследавальнікаў (да 28 лютага)
Беларускія арганізацыі ў Польшчы могуць атрымаць фінансаванне сваіх праектаў (да 17 студзеня)
Гайд ад БАЖ для НДА! Як наладзіць эфектыўную камунікацыю з медыя
Остаться в профессии. Вся помощь белорусским журналистам и медиа







