Прафесійны Фактчэк-марафон для медыйшчыкаў, трэнеры: Малішэўскі, Шота і іншыя; Ларыса Шчыракова адзначае юбілей за кратамі, інтэрв'ю з Вольскім, Класкоўскай і іншае карыснае
Вітаю, калегі і каляжанкі!
Аўтарка нашых цёплых рассылак Ангеліна вернецца ўжо на наступным тыдні, а пакуль падборку вартых навінаў, карысных магчымасцяў і цікавых тэкстаў сабраў для вас Барыс Гарэцкі.
Як вы памятаеце, улады прызналі БАЖ "эктрэмісцкім фармаваннем". Таму рассылка дасылаецца НЕ сябрам якіх-кольвек арганізацый ці аб’яднанняў, а людзям, якія проста цікавяцца журналістыкай і медыя.
Сёння. Юбілей за кратамі: Ларысе Шчыраковай – 50
13 красавіка ў гомельскай журналісткі і краязнаўцы Ларысы Шчыраковай юбілей – ёй спаўняецца 50 гадоў. Але павіншаваць Ларысу асабіста не так проста, бо сустракае яна гэтую шыкоўную круглую дату за кратамі СІЗА-3.
Навіны ад журналістаў-палітвязняў: Фядута 2 гады ў няволі, Мажэйка ў чаканні апеляцыі, Сацук застаўся без дакументаў
4 гады турмы прысудзілі медыяменеджару Канстанціну Залатых
«Простите за такой финал! Мы его не выбирали». «Інфа-кур'ер» объявил о вынужденном закрытии после разгрома редакции
Вольга Класкоўская: Як тут не параноіць, калі ў ванне ляжыш, а да цябе ГУБАЗіК урываецца?
Вольга Класкоўская падзялілася з БАЖам планамі вярнуцца ў прафесію журналіста, прапановамі ад супрацоўнікаў ГУБАЗіКа, расказала пра мадэрнізаваны ГУЛАГ і што палітзняволеныя просяць зрабіць тых, хто выходзіць на свабоду.
«Я за тое, каб найбольш актыўныя былі знойдзены і ім далі належнае». Вялікая гутарка з Лявонам Вольскім
Часам здаецца, што мы жывем у часы, калі спраўджваюцца сюжэты антыўтопій і прагнозы пісьменнікаў-фаталістаў. Ці маглі ўявіць сабе такое самі творцы? БАЖ паразмаўляла з даўнім сябрам арганизацыі і ўсіх незалежных журналістаў, музыкам Лявонам Вольскім.
Новый опрос Chatham House: 37% узнают новости из государственных СМИ
Аналитический центр Chatham House опросил белорусов насчет того, как они относятся к войне в Украине, союзу с Россией и размещению ядерного оружия на территории нашей страны. Согласно результатам, в марте 2023 года почти половина участников опроса не поддерживают действия российской армии, но приблизительно столько же считают, что Россия в войне победит.
Что происходит в Twitter у беларусских медиа?
Прафесійны фактчэк-марафон «Давярай, але правярай!» (рэгістрацыя да аўторка, 18 красавіка)
На марафоне для журналістаў, блогераў, рэдактараў і ўладальнікаў інфармацыйных рэсурсаў эксперты падзеляцца карыснымі рэкамендацыямі па верыфікацыі інфармацыі, пазнаёмяць з алгарытмамі праверкі фактаў, методыкамі, сервісамі і інструментамі, выкарыстанне якіх дазволіць вам адрозніць праўду ад фэйка і падрыхтаваць аргументаваныя і спраўджаныя матэрыялы.
Асноўныя трэнеры і спікеры:
Віктар Малішэўскі, медыяэксперт, у журналістыцы 28 гадоў. Ірына Сідорская, спецыялістка ў сферы камунікацыі, незалежная даследчыца, доктар філалагічных навук, кіравала групай даследчыкаў «Канспіралогія ў медыйнай прапагандзе».
Вольга Юркова, сузаснавальніца незалежнай украінскай арганізацыі StopFake.org. Аляксей Шота, галоўны рэдактар і выдавец Hrodna.life, медыятрэнер. Дзмітрый Стаянаў, фактчэкер (OCCRP, RISE Moldova, BIC)