🌻Дыскусія ў Вільні, гранты на раследаванні, школа «Правы чалавека ў дзеянні»
Вітаем, калегі і каляжанкі!
Важна. Мы рады, што Вы нас чытаеце! Яшчэ больш асалоды для нас — вашыя каментары, заўвагі, пытанні і падтрымка!
Калі гэты ліст раптам трапіў у тэчку СПАМ, просім вас пазначыць яго як “не спам” у наладах ліста ў вашым паштовым сэрвісе. Гэта дазволіць нам даносіць вам інфармацыю без перашкодаў.
Калі ж па нейкіх прычынах вы вырашылі перастаць нас чытаць — наверсе і ўнізе ліста ёсць спасылка Unsubscribe. Мы не хочам дакучаць тым, каму мы не патрэбныя, і просім не адпраўляць нас у спам, а проста адпісацца.
А ў сённяшняй жнівеньскай рассылцы расказваем, ці заб’е штучны інтэлект працу навіншчыкаў, які лёс чакае беларускую старонку латвійскага сайта LSM+ — нядаўна мы пра іх пісалі — і чарговы тэкст з праекту «Без нас вы б не ведалі…». Сёння — пра «Бюро»!
Падтрымаць нас па-ранейшаму можна ТУТ.
Штучны інтэлект у працы медыя: за і супраць
Ці заб’е штучны інтэлект працу навіншчыкаў? Ці зможа ШІ дапамагчы рэдакцыям зарабляць грошы і пісаць грантавыя заяўкі? Пра гэта падчас дыскусіі 2 жніўня ў Беластоку спрачаліся Аляксей Шота, Ірына Новік і іншыя беларускія журналісты.
Які лёс чакае беларускую старонку латвійскага сайта LSM+?
Праўленне латвійскага грамадскага навінавага партала LSM выпрацавала стратэгічныя прыярытэты на 2026–2029 гады. Паводле дакумента, кантэнт на замежных мовах — англійскай, рускай, украінскай – будзе стварацца і распаўсюджвацца толькі ў лічбавым асяродку.
Беларускамоўная версія сайта, выглядае, дажыве толькі да канца гэтага года, бо ў новай стратэгіі беларуская мова нават не згадваецца.
«Бюро Медыя»: Людзі не перастаюць дзяліцца інфармацыяй, бо ім баліць
«Бюро Медыя» — каманда беларускіх журналістаў-расследавальнікаў. Яны выкрываюць тых, хто выкарыстоўвае грошы і ўладу на шкоду грамадству. «Бюро» піша пра карупцыю, абыход санкцый і іншыя парушэнні законаў. Каб потым гэтай інфармацыяй магло скарыстацца грамадства — дзеля пераменаў да лепшага.
БАЖ запрашае калег, прадстаўнікоў і прадстаўніц НДА, медыяў і зацікаўленых беларусаў і беларусак прыняць удзел у светапогляднай дыскусіі.
Экалагічная журналістыка: гранты на раследаванні (да 16 кастрычніка)
Школа «Правы чалавека ў дзеянні» ад «Прававой ініціятывы» (да 13 жніўня)
Міжнародны конкурс трэвэл-фатаграфіі TPOTY (да 13 кастрычніка)
Акселератар для рэдакцый мясцовых медыяў ад IPI (да 24 жніўня)
Хакатон Media Blend для запуску праектаў па сторытэйлінгу (да 31 жніўня)
Фінансавая падтрымка ад Media Start (дэдлайн — 31 кастрычніка)
Стадзі-тур «Скразныя каштоўнасці» у Берліне (дэдлайн — 17 жніўня)
Міжнародныя стыпендыі Howard Center Data Journalism (да 10 жніўня)
Конкурс для незалежных даследчыц і даследчыкаў (да 20 жніўня)
Грант імя Яна Пэры для маладых фотажурналістаў (да 1 верасня)
News Impact Summit: Развіццё журналістыкі з дапамогай ШІ (9 кастрычніка)
Кінафестываль One World на тэму правоў чалавека (да 1 верасня)
Стыпендыя для даследавання штодзённай фатаграфіі (да 31 жніўня)
Набор на стыпендыяльную праграму Gaude Polonia (да 15 кастрычніка)
Остаться в профессии. Вся помощь белорусским журналистам и медиа